Кроніка гарадзенскай пустальгі з касьцёла - новая пара: 2-е яйка

Дзякуючы назіраньням з дапамогай ІР-камеры (якая сёлета была падключана вельмі позна па тэхнічных прычынах ды і якасьць кароцінкі невялікая - пікселі часта расплываюцца), мы можам адсочваць кроніку гнездаваньня другой - новай пары - на Пабернардынскім касьцёле ў цэнтры Горадні.

Першае яйка з'явілася ўвечары ў сераду, 23.05.

Самка з самцом надоўга заляцелі за статую Сьвятой Алены.

Самка яйка практычна не наседжвала, але знаходзілася ў нішы каля яго, часам спала.

 

Другое яйка чакалася ўчора, 25.05 увечары, аднак сігнал з камеры не праходзіў і пацвердзіць гэтую падзею атрымалася толькі сёньня зранку.

Самка даволі шчыльна сядзіць на іх, часам папраўляючы.