Сёньня ўвечары пад дзівосным небам і асвятленьнем мне атрымалася ўбачыць і паспрабаваць перадаць на фотаздымках тое, што з сябе цяпер уяўляе рака Сьвіслач. Ці, дакладней, яе пойма недалёка ад ўпадзеньня ў Нёман.
Хутчэй за ўсё з-за таго, што пачалі паступова падымаць узровень вады ў Нёмане ў сувязі з актывацыяй т.зв. Нёманскай ГЭС, вада заліла і гэтыя паплавы ды палеткі. Не маю з чым параўноўваць. Але цяпер гэта выглядае не як Прыпяць, канешне, але таксама як рай для птушак. Тысячы чаек-рыбачак, розных відаў крычак, сотні белых буслоў, дзесяткі вялікіх белых чапляў, сотні кулічкоў розных відаў - усё гэта на фоне чароўных краявідаў пералятала перад намі ў чароўным карагодзе рухаў і гукаў.
Невядома, наколькі вада ў Нёмане падвысіць свой узровень яшчэ, але выглядае на тое, што яе будзе больш. Будзе больш затапленьняў і на Сьвіслачы. Цікава, ці застануцца сёньняшнія косы, астравы ды паўастравы на паверхні?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ