Экскурсія на вдсх Крыніца і аколіцы

27.11.2009 - 22:26 | AV

     Толькі сёння смог вырвацца праверыць інфармацыю Івана Б. аб маладой плёсаўцы ў санаторыя Крыніца пад Менскам. Лёду не было і птушкі раскідаліся па вадаёме да гарызонту. Звычайна жа я ездзіў на гэтыя сажалкі ўзімку, калі крыжанка і лебедзі кішэлі ў палонках, ваюючы за дармавы хлеб.

     Некаторая канцэнтрацыя птушак і ў гэты раз была, праўда, адзначана ў санаторыя, дзе людзі падкормлівалі вадаплаўных. Пара шыпуноў з шасцю птушанятамі страцілі страх і вылезлі на бераг. Над птушанятамі відавочна ўжо папрацаваў вядомы кальцавальнік. Цікава было назіраць іерархічныя ўзаемаадносіны паміж птушанятамі лебедзя. Яшчэ адзін сталы лебедзь пасвіўся ўдалечыні. Крыжанак вакол налічыў пад 110. Плёсаўкі відаць не было. Калі жа мы праехалі ледзь далей - на Менскае мора, то здзівіліся колькасці "клыгуноў-рагатух", мігрыруючых праз Менск. Калі ў кіламетры ад нас плавала каля 70 птушак, то ўдалечыні яшчэ 1500-2000. Некаторыя падаваліся цямней, чым іншыя, але за далёкасцю нічога сцвярджальнага сказаць было нельга, ды і фота сэнсу рабіць не было ніякага.

Каментары