СОЙКІ і іх ЖАЛУДЫ

Добры год - добры (амаль) на ўсё. Я маю на ўвазе плады і іншы ўраджай.

Сёння я апынуўся на ўскрайку гораду і пакуль чакаў гасцей, якія затрымліваліся спачатку на 10 хвілін, а потым і паўгадзіны, атрымаў задавальненне назіраючы за жыццём соек.

Пэўна амаль усе чулі, што соек можна лічыць самымі іскуснымі дубаводамі: гэтыя птушкі ў гады з добрым ураджаем жалудоў хаваюць іх вялікую колькасць у розных схованках. Пад час зімы або ўсе жалуды незнаходзяцца, або птушкі не маюць ва ўсіх патрэбу, але з пазасталых часта вырастаюць новыя дубы і часта там, дзе і дубоў няма паблізу і куды параўнальна цяжкі жолуб не меў бы шанцаў трапіць з дапамогай ветру і вады.

І вось сёння я ўпершыню назіраў як гэты працэс "закладкі ўраджаю на зіму" адбываецца.

На нестары, але высокі дуб, які ўвесь быў усыпаны жалудамі прыкладна так, як на здымку:

дуб

Рэгулярна, з невялікім інтэрвалам на дуб прыляталі дзве сойкі. Яны сядалі ў розных месцах на дрэва і ўсё, што яны рабілі, можна падзяліць па трох выніках:

птушка

Першы, самы часты - яны адрывалі жолуд і адляталі з ім на розную адлегласць, дзе, пэўна хавалі з складках навакольных дрэваў.

Другі - час ад часу адрывалі жолуд і хутка і з'ядалі - праглыналі.

і трэцяе, таксама надзіва частае - яны кідалі няспелы жолуд уніз, ён даволі гучна стукаўся аб плітку і некалькі такіх зялёных пладоў валяліся навокал пад дубам:

https://youtu.be/JOEJzvJEqKA

жалуды

Таму, калі зіма не будзе заснежнай і замарознай, чакайма на новыя дубкі навокал)