Шэрыя вароны: размачваем, а потым праглынаем

Я не трачу надзеі не толькі ўбачыць, але і сфатаграфаваць шэрых варон, якія будуць спачатку даставаць з нёманскай вады малюскаў-бяззубак, а потым неяк іх разбіваць - каб дабрацца да мышцы-мяса. Падрабязней пра гэта я пісаў тут:

ЯК ШЭРЫЯ ВАРОНЫ ЗДЗІВІЛІ МЯНЕ - У ЧАРГОВЫ РАЗ

І сёння я ўжо думаў, што мне пашанцавала - я здалёк убачыў варону, якая нешта даставала з зусім неглыбокай вады.

птушка

Я ўжо ўзрадаваўся і пачаў здымаць гэты працэс, але ўсё аказалася больш проста, хаця таксама цікава. Я і раней бачыў, як вароны размачваюць у калужынах сухі хлеб, каб потым праглынуць яго, але зняць як гэта адбываецца ў мяне яшчэ не атрымлівалася:

https://youtu.be/bj4n2ZPWhtI

Значыць, фоты і відэа палявання на малюскаў яшчэ наперадзе :)