Канюх-мышалоў ці рыбалоў?

У шырокай і асушанай пойме ракі Лазоўка даўно няма ні вадатока, ні вадаёма ў якім скапа магла б злавіць рыбу. Затое ёсць тысячы гектараў палеткаў, на якіх іншым драпежным птушкам зручна лавіць грызуноў і іншую "наземную" здабычу.

Калі мы прыехалі туды, мін 15 канюхоў-мышаловаў (B. buteo) налічылі з адной кропкі. А яшчэ былі і пустальгі (Falco tinnunculus), і сокалы-падарожнікі (F. peregrinus).

Таму ўбачыць у паветры скапу (Pandion haliaetus), якая несла некуды рыбу далёка ад вады і нават дрэваў-прысад, было вялікім здзіўленнем. І не толькі для нас: амаль з таго моманту, як мы заўважылі скапу, за ёй ляцеў канюх-мышалоў:

птушка

Ён яўна хацеў, каб скапа аддала яму рыбу, таму што калі яна не прыспешвала, ён яе амаль даганяў:

птушкі

птушкі

Нарэшце ён падляцеў на такую адлегласць, што ўжо спрабаваў атакаваць скапу з рыбай:

птушкі

Але ні першая, ні 2 ці 3 наступныя спробы атакі не прымусілі скапу выпусціць рыбу з лап:

птушка

птушкі

птушкі

Скапа яўна не баялася прыкладна ў 1,5 разы меншага за яе канюха і пачала памалу павялічваць адлегласць і ў рэшце рэшт адляцела "самотнай".

птушкі

Я раней бачыў паспяховую спробку клептапаразітызму (бо так гэтая з'ява называецца навукова) арлана-белахвоста на скапе з рыбай, але канюх пераацаніў свае магчымасці і паблытаў магчымую катэгорыю здабычы, якую хацеў адабраць. Бо наўрацці б ён стаў есці рыбу.

Кропка назірання

Канюх-мышалоў ці рыбалоў?

Шырата: :53.727412790349 Даўгата: :24.032421369263

Каментары