ГРАК і КОСТКА

Хаця сапраўдная зіма, са снегам і марозамі яшчэ не пачалася, аднак знаходзіць ежу некаторым птушкам цяжка і зараз. 

Гракі, як усеядныя птушкі, могуць харчавацца і расліннай,і жывёльнай ежай або 'нашымі' парэшткамі. І вось адзін з іх знайшоў недаедзеную сабакамі костачку і спрабаваў нешта з яе дастаць з дапамогай сваёй моцнай, але дакладнай дзюбы.

птушка

птушка

На жаль, фінал даглядзець не атрымалася, бо іншыя гракі пагналіся за ім і зніклі разам. Але грак, як і шэрая варона - усё ж не грыфы і наўрацці ў яго нешта атрымалася...

птушка