Рудахвосткі-чарнушкі ў спальным раёне

рудахвостка

Ліпеньскім (22.07.20) вечарам (каля 20:00), вяртаючыся дамоў з крамы, ужо ля пад'езда я пачула птушынае стракатанне. Агледзелася. Убачыла. Пабегла ў кватэру за фоцікам.

рудахвостка

Колькі дакладна было рудахвостак, сказаць цяжка: зьмяркалася, а акацыі на двары маюць досыць густыя кроны. Дакладна адзін дарослы самец і адна самка ці падлетак, але мне падалося, што падлеткаў было болей.

рудахвостка

рудахвостка

Яшчэ некалькі дзён яны стракаталі ў тых акацыях, а потым перасунуліся кудысьці яшчэ.

рудахвостка

(23.07.20, 20:00 - самец на даху трансфарматарнай будкі)

рудахвостка

А адкуль яны з'явіліся ў нашым шматпавярховым двары? Маю меркаванне, што адсюль: напрыканцы вясны/ў пачатку лета колькі разоў бачыла цераз плот самца рудахвосткі, які па некалькі хвілін сядзеў там на жалезным штыры, ды, на жаль, у краму хаджу без фотаапарата. Адлегласьць тут - метраў дваццаць.

біятопчык

біятопчык

(а адкуль у нас ля дома ўжо шэсць гадоў такая прыгажосьць, чаму ў мяне торгаецца вока ад слова "інвестар" і як гомельцы ў цэлым ставяцца да горадабудаўнічай палітыкі гомельскага кіраўніцтва - тое для гэтага сайта афтоп)

Кропка назірання

Рудахвосткі-чарнушкі ў спальным раёне

Каментары

Рудахвосткі-чарнушкі ў нас - выключна сінантропны від, г.зн. што далёка па-за паселішчамі або пабудовамі чалавека іх не сустрэнеш. У нас, у Горадні, таксама спяваюць з дахаў і шматпавярховых дамоў, і аднапавярховых будынкаў.

Калі месца добрае і дасведчаны самец, то ён як раз у верасні пачынае пасля перапынку спяваць на сваёй тэрыторыі ізноў. Не пастаянна, канешне, як вясной і ў першай палове лета, але некалькі раз за дзень. Калі не спявае, значыць месца для іх не вельмі пасуе. І наступнай вясной могуць і не заняць.