Як сярэдні дзяцел вішні хаваў

дзяцел

Назіранне зробленае маёй маці, Аленай Бусел.

Прыкладна напрыканцы чэрвеня - напачатку ліпеня яна заўважыла ў дупле старой яблыні на нашым лецішчы хованку з вішнямі, кшталту такой:

вішні

Праз тыдзень дупло было пустое. А яшчэ праз тыдзень, 14.07.19, завітаў і гаспадар хованкі, малады (?) сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius) - атрымалася заўважыць яго як раз тады, калі ён яе рабіў.

Яшчэ праз тыдзень ці два хованка зноў была пустая.

Вішні на дрэвах ўвесь гэты час былі для птушак дасяжныя - да высокіх галін уладальнікі-людзі не далазяць.

Месца: Гомельскі раён на мяжы з Рэчыцкім, пас. Белы Бераг ля Дняпра. Навокал сасновыя лясы, апошнімі гадамі заўважна пасечаныя.

Кропка назірання

Як сярэдні дзяцел вішні хаваў

Шырата: :52.237661103932 Даўгата: :30.584038232567
Фотаздымкі

Каментары

перагледзеўшы стос фотак з лецішча ў стылі "нейкі дзяцел недзе высока"

...Вялікія дзятлы ў тых мясьцінах жывуць дакладна, вось:  дзяцел

Малыя таксама ёсць дакладна:

  дзяцел

Сірыйскія мне сёлета здаецца не трапіліся (а раней я і не прыглядалася), то ня ведаю.

(лазіць там нешта... верагодна, малады вялікі)

дзяцелдзяцел

Выбачайце - нешта я тармазнуў з вызначэннем.

Гэта сярэдні дзяцел. Дзюба параўнальна кароткая, белыя  плямы на спіне і белыя палоскі высока заходзяць на складзеных крылах + іх параўнальна больш, чым у вялікага ці сірыйскага.

Папраўлю назву і буду расшэрваць назіранне праз фб.

Ніколі раней не чуў пра падобныя запасы, тым больш вішні.

 

Дзякуй вялікі!

Вось так и высвятляецца, што навокал лецішча сама меней тры віды дзятлаў жыве...

А запасы, з маміных словаў, пратрымаліся нядоўга.

Думаю, што і сірыйскі павінен быць там. Яны як раз самыя "садовыя" у нас - жывуць у садах і найбольш з іншых харчуюцца сочнымі пладамі.