Вераб'інае гнездабудаўніцтва

09.05.21, Гомельскі раён, Белы Бераг.

Летась бацька павесіў на клён на лецішчы дуплянку для сінічак.

Відаць, у інструкцыях нешта паблыталі з памерам лятка (30мм), бо сінічкі там завяліся падазрона карычневыя, і чырыкаюць не па-сінічаму.

Гняздо яны будавалі неяк доўга: у суседскіх шпакоўнях ужо пачало ціўкаць, а "сінічак" мы ўсё яшчэ заўважалі з травінкамі-сцяблінкамі.

...Або з кавалкам пластыкавай абгорткі. Ня ведаю, нашто яна ім, але верабей яе прынес і некалькі хвілін спрабаваў зацягнуць у дуплянку. Дуплянка супраціўлялася. Кавалак полі-чагосьці-там супраціўляўся. Верабей не здаваўся: адлятаў, падлятаў, спрабаваў пхаць то з правага боку, то з левага... Неўзабаве прыляцеў другі верабей (ня ведаю, хто з іх самец, а хто самка) - сеў на галіну, каб, відаць, аказваць маральную падтрымку. Спробы працягваліся, пластык ня лез.

У рэшце рэшт верабей той кавалак абгорткі ўпусціў, той упаў кудысьці да суседзяў за дрывотню і згубіўся.

...Ня ведаю, што за нітку яны туды зацягнулі.

Праз тыдзень ніткі звонку ўжо не было, а адзін з вераб'ёў - мяркую, самка - засеў у дуплянцы.

 

Кропка назірання

Вераб'інае гнездабудаўніцтва

Фотаздымкі

Каментары

Карычневы сінічнік - для карычневых сінічак)

А калі сур'ёзна, вельмі цікавае назіранне. 

Хутчэй за ўсё з кавалкам пластыку быў самец - паказваў самцы, што ён незвычайны. Імітаваў бурную дзейнасць, як кажуць)