Калі я пачуў над сабой гучны і выразны сігнал трывогі некалькіх ластавак і ўбачыў, як дзесяткі іх стараюцца хутка падняцца вышэй і вышэй каб апынуцца над драпежнікам, а не пад ім, , я, як і ўсе птушкі навокал ужо ведаў, што недзе побач пралятае шуляк-карагольчык.
І ластаўкі, і я не памыліўся - праз некалькі секунд збоку і знізу прмільгну карычневы сілуэт і хутка знік пад старай яблыняў недалёка ад мяне. Я чакаў, што як толькі ластаўкі супакояцца, ён выляціць, але птушка як знікла!
І тады я пачаў шукаць яго ў прасветах сярод галін дрэваў перад яблыня і яблыневымі галінкамі і знайшоў яго. Але прасвет, праз які было бачна драпежніка, быў зусім невялікі і вецер так нахіляў галіны дрэваў перад ім, што нават калі камера паспявала факусіравацца на птушцы, вельмі хутка яе засланяла лісце цалкам або часткова:
Але калі я трошкі прызвычаіўся і змог разгледзець птушку, то ўбачыў, што ластаўкі памыліліся: шуляк ужо не ўяўляў для іх небямпеку, бо меў каго есці, чым і займаўся, схаваўшыся пад яблыняй:
Здзівіла ж мяне больш не гэта, а што здабычай стаў чорнагаловы шчыгел! На самым верхнім здымку як раз гэтая птушка на той жа яблыні, але за дзень да гэтай падзеі.
Хутка мне ізноў прыйшлося шукаць і шуляка, і вакно для яго здымак сярод галін і лісця - птушка перамяцілася на старую яблыню, дзе працягвала ашчыпваць шчыгела. Але найперш аддзяліла ад цела дзюбу - яе палавінку добра бачна на некаторых здымках.
А яшчэ хвілін праз 5 шуляк ізноў пераляцеў, і на гэты раз знайсці яго ў мяне не атрымалася. Але некалькі дакументацыйных кадраў яго паспяховага палявання я ўжо зрабіў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 14.05.2022 - 08:17
Вось і вам пашанцавала зняць…
Вось і вам пашанцавала зняць шуляка-карагольчыка, і таксама на яблыні. Шкада чорнагаловага шчыгеля, але такія законы прыроды - харчовы (трафічны) ланцуг.
Harrier - 14.05.2022 - 10:16
In reply to Вось і вам пашанцавала зняць… by pva
Так, дзякуй! Як часта бывае,…
Так, дзякуй! Як часта бывае, хацялася б бліжэй і з другім святлом)
Але і так было вельмі цікава гэта ўбачыць.