Сонечным травеньскім днём (11.05) ішла я берагам Дняпра ўздоўж плота на ўскрайку дачнага пасёлка, дый пачула з-пад абрыва характэрнае "віррр-віррр".
Пад абрывам у падтопленай вярбе лятаў самотны апалоўнік. Лятаў, на жаль, як апалоўнік - паўсекунды тут, паўсекунды там, - дый галіны бачнасьці не дадавалі, таму, фатаздымкі атрымаліся прыкладна такія:
Зразумець, што ён там купаецца, нескладана, а вось ці заходзіць у ваду, ці мыецца наўпрост седзячы на прытопленай галінцы - я ня пэўная.
Памыўшыся, апалоўнік вылецеў з-пад абрыва, улез у бэз ля плота і пачаў сушыць пер'е ды наводзіць прыгажосць. Тут ужо атрымалася яго пафатаграфаваць не зусім якасна, але, больш-менш выразна і сям-там нават мімімішна. А падсушыўшыся, птах пераляцеў за металапрофілевы плот і знік.
Купанне карычневага апалоўніка
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 15.05.2022 - 17:54
Нават мокры не траціць…
Нават мокры не траціць мімішнасці)