09.07.2022, Гомельскі раён, Дняпро
Дзень быў багаты на птушыную драбязу - паўсюль нешта гучала і нехта пералятаў. На беразе я спынілася, каб паспрабаваць падлавіць якую пячураўку ці сініцу - і тыя, і гэтыя мільгалі ў вербах ніжэй па схіле - але тут заўважыла ў тых жа вербах пару слёткаў, то пачала прыглядацца, што за яны і ці не з'явіцца хтосьці з бацькоў, каб атрымалася апазнаць.
Ну, пакуль чакала бацькоў, то заўважыла і падазрона знаёмыя палоскі на лобе...
За тыя дваццаць хвілін, што я глядзела, дарослыя мухалоўкі прыляталі тройчы (таксама прыляталі пячураўкі, гаічкі, зноў пячураўкі і шчэ раз пячураўкі; фонавыя спевы істотаў, якія залезлі ў самы недасяжны вербалоз, прыведзеныя ніжэй).
Кропка назірання
Маладыя мухалоўкі (а страказу шкада...)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 13.07.2022 - 15:20
Святлана, здаецца што гэта…
Святлана, здаецца што гэта шэрыя валасяніцы: у дарослай птушкі няма белых палосак на крылах і на шыі таксама замалы светлы ўчастак.
Lighty - 13.07.2022 - 16:56
In reply to Святлана, здаецца што гэта… by Harrier
Я балбес :) Гляджу ў…
Я балбес :) Гляджу ў вызначальніку на шэрую валасяніцу, думаю - "во, яны! Ну дакладна ж яны, і дзіцё, і дарослае..." - і пішу "пярэстая", бо "Spotted Flycatcher" (вызначальнік англамоўны), дый выгляд стракаты...
Дзякуй, што звярнулі ўвагу!