Рудахвостка-чарнушка: ...N-ны вывадак

04.09.2022, Гомель каля возера на Гельман.

...тую самую знакамітую сцяжыну, якую ўвесну так фатагенічна размыла, пакуль не адрамантавалі. Але яміну засыпалі, вось на тым схіле я і заўважыла птушаня рудахвосткі-чарнушкі.

Птушаня дзелавіта даследавала схіл, на мяне ўвагі нібыта не звяртала, і я зусім ужо была сабралася здымаць відэа - бо раптам што цікавае зробіць? - ажно тут з хмызоў з віскам выламіліся трое дзіцянятаў хомасапіенса, рудахвосцік спалохаўся і ўцёк у дальні куст. А потым і ўвогуле перабраўся за галіны - толькі ціхае-ціхае ціўканне раз-пораз гучала...

Кропка назірання

Рудахвостка-чарнушка: ...N-ны вывадак

Фотаздымкі

Каментары

Так, гэта маладая рудахвостка-чарнушка з гэтага году. Але наўрацці яе правільна зараз называць птушанём, бо нейкі час яўна вядзе самастойнае жыццё. Можа быць як з першага, так і з другога вывадку - тут цяжка сказаць наколькі яны цяпер адрозніваюцца.