Дакументацыйны здымак
Мая першая васьмёрка малых лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor).
Хаця некаторыя калегі кажуць, што такая колькасць птушанят у шыпуна - не рэдкасць, я сустрэў такую васьмёрку ўпершыню.
Адбылося гэта пад час заалагічнай практыкі са студэнтамі нашага біяфаку, прычым я пасля трэцяй спробы падлічыць птушанят вырашыў, што іх усё ж сем і не правяраў амаль месяц зробленыя там здымкі.
Аднак з наступнай групай, прыкладна праз 10 дзён усё тая ж сям'я плавала адразу пад вадаспадам і выйсцем Ласасянкі з вадасховішча ўжо падрослай і менш звартым шыхтам, што без праблем дала магчымасць налічыць восем лебедзятаў.
02-07-2016, вадасховішча Юбілейнае, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ