Хаця ўжо ведаю як выдатна ўмеюць хавацца на розным сельска-гаспадарчым фоне жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata), кожны раз прыемна здзіўляюся іх гэтай цудоўнай здольнасці.
Аднаго з жаўрукоў, які стаяў і амаль не рухаўся метрах у 15 ад нашай машыны, я знайшоў у трубу і пазымаў праз яе. Але фотаапаратам знайсці, каб сфатаграфаваць не мог хвілін пяць! І ведаў жа прыкладна дзе ён, але знайсці месца з птушкай не мог!
Поле ля в.Рымуцеўцы, Бераставіччына, 18-02-2018, digiscoping
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 18.02.2018 - 23:41
А вось з пвёрнутай галавой…
А вось з пвёрнутай галавой трошкі лягчэй убачыць)