Сёлетняя зіма пэўна не была зацяжкай для нашых крапіўнікаў (Troglodytes troglodytes).- адных з самых невялічкіх птшуак Еўропы.
Звычайна яны зімуюць у густым кустоўі недалёка ад адкрытай вады, але часам іх можна сустрэць і на адлегласці ад сотні метарў да кіламетра ад бліжэйшай рэчкі ці ручаіны.
Гэтая птушка паспяхова трымалася невялікіх зарасцяў вярбы на беразе Нёмана практычна ўсю зіму, але таксама пералятала і ў іншыя кусты, далей ад берагу.
27-02-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ