Віншаванні

Сябры, сёння такі слаўны дзень, а тут нічога не пішацца!

Сёння 50 год таму нарадзіўся наш дарагі, шаноўны сябар, бацька, калега, настаўнік, кіраўнік, арнітолаг, навуковец, аўтар шматлікіх твораў…

ДЗМІТРЫ ВІНЧЭЎСКІ

Дзіма, усяго табе добрага! Моцнага здароўя, жыццерадаснасці, дастаткова сіл.  Хай здзейсняцца твае мары, хай заўжды знаходзіш прычыны, каб атрымліваць асалоду ад жыцця, хай убачыш яшчэ шмат цудоўных птушак.

Добра што ты ёсць і будзь яшчэ доўга!

Фота чэшскага калегі Душана Боўцнага з сайту http://www.birdphoto.cz/

 

harrier dlia Harriera :-)

Над Горадней лятаюць, луні і галубы. яны цябе віншуюць, а з імі разам мы... Няхай ўсё будзе добра, ў сям'і і па за ёй, няхай ўсе паважаюць, а з імі разам мы.... На Грайна ўсе сядаюць, казаркі. журавы, а Дзіма назірае, а з Дзімай разам мы... Не будзе ні хваробы. не будзе каплі слёз, няхай ўсё будзе добра, і травень смех прынёс... Мы руку тваю ціснем, жадаем хто чаго, і ведаюць ўсе Дзіму, мужчына ого-го!