Над берагам Нёмана ляцела сярэдняй велічыні страказа. Але палёт быў нейкі запаволены і невысокі. Магчыма гэта і прыцягнула ўвагу самца дамовага вераб'я (Passer domesticus), які вырашыў (патраціць энергію і) злавіць яе.
З пятай спробы, пасля бесперапынных атак у палёце, страказа села на скошаную траву і яе лёс быў вырашаны.
Пасля спробаў дабіць яшчэ жывое насякомае, верабей адляцеў са страказой у дзюбе.
09-06-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ