Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Што шукаў жаўрук-смяцюх?

Каля тых фермаў ці зернетокаў, дзе жаўрукі-смецюхі (Galerida cristata) трымаюцца зімой - калі пашанцуе - можна знайсці іх і летам.

Вось і каля Трычэй на Гарадзеншчыне, як аказалася,  гняздуюць не менш двух пар.

10-06-2019, аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Моцная завостраная дзюба дазваляе жаўрукам як здабываць насякомых, так і харчавацца зялёнымі часткамі раслін і іх насеннем. Ну і збіраць гастраліты - каб мець магчымасць усё гэта пераціраць у мускульнай частцы страўніка.

Але што ці каго шукаў жаўрук-смяцюх на відэа ніжэй, раскідваючы дробныя каменчыкі на ўзбочыне, я так і не зразумеў:

https://youtu.be/A1WE5jDBLkc

 

 

Каментары