Калі на ўскрайку балота Грайна мы заўважылі нейкі рух і я праверыў "што гэта?" ў трубу, то прыйшло здзіўленне, якое не мінуладаканца гэтай сустрэчы.
А здзівіў мяне жураўль-падлетак (Grus grus), які ніяк не выглядаў на прадстаўніка свайго віду. І хаця я раней бачыў і маладых жураўляў побач збацькамі, і маленькіх птушанят, гэта было нешта падазронае: галава і дзюба яўна ад малога, а памеры і усё цела - ад дарослага (акрамя адсутнага шыкоўнага хваста, канешне).
І пакуль спачатку дарослы з маладым, а потым і абодва дарослых харчаваліся па краю балота, перш чым схавацца ў ім за хмызняком, у мяне пры кожным поглядзе на іх было адчуванне, што я гляжу ну калі не на моа,то на нанду дакладна)
27-06-2019, нізіннае балота Грайна, ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач",Бераставічына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ