Будынкі былога гродзенскага бровара некалькі гадоў як не бачаць людзей. Для будынкаў гэта можа і не найлепш, а вось для птушак, якія гняздуюць там - тое, што трэба: тэрыторыя агароджаная і ніхто там у сезон іх не турбуе.
Сёння ўпершыню адзначыў, што ў вясковых ластавак (Hirundo rustica) адтуль ужо выляцелі птушаняты. Вясковыя першымі прылятаюць да нас з ластавак.І хаця параўнальна нядаўна я змяшчаў фота-гісторыю як яны збіралі матэрыял на будову гнёздаў:
ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) ЧАСТКА ПЕРШАЯ, ВЯСКОВАЯ
гнездавы цыкл ужо завершаны і птушаняты добра лятаюць. Ад дарослых іх лёгка адрозніць па значна карацейшаму хвосціку і не чырвонай, а хутчэй прыглушанага цаглянага колеру пляме на горле.
У розных вывадках ад трох да 5 птушанят, яны то трымаюцца разам, то троху асобна. Але дружна просяць ежу ў сваіх бацькоў, якія прыносяць ім яе з інтэрвалам прыкладна ад 10 да 30 секунд.
02-07-2019, Нёман у Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ