Троху больш двух тыдняў таму маладыя палявыя падкаменкі (Oenanthe oenanthe) выляцелі з гнязда на беразе Нёмана ў цэнтры гораду – пра гэта я тады змяшчаў фоты і відэа ТУТ.
З таго часу я бачыў маладых птушак амаль заўсёды без дарослых і нават ужо думаў, што дарослыя (як мінімум самец) яўна думаюць пра другую спробу гнездавання побач, ажно сёння ўбачыў, як за іх турбуюцца і самец, і самка, якія ляталі навокал і час ад часу падавалі сігналы небяспекі.
03-07-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Ніжэй яшчэ адзін здымак самкі, маладая птушка і самец. Можна лёгка параўнаць чым і як яны адрозніваюцца.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ