Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: карміце, каб нічога не выпадала

Ну вось і скончыўся той двухтыднёвы перыяд, калі дарослыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) кармілі сваіх выляцелых птушанят. Цяпер маладым ластаўкам прыйдзецца знаходзіць і лавіць жамяру самастойна, а іх бацькам будзе час спрабаваць выгадаваць другі вывадак за лета.

Не ведаю, якая стратэгія для птушанят была больш паспяховай: сядзець і чакаць аднаго з бацькоў у групе - тады ёсць больш магчымасцяў прыцягнуць да сябе ўвагу, але і іншыя птушаняты таксама актыўна ж просяць ежу і ці не памыляцца дарослыя з тым, чыя зараз чарга атрымаць камок насякомых, ці не прапусцяць? Ці лепш сядзець асобна - тады - калі, канешне, прыляцяць бацькі - уся ежа дастанецца толькі табе. 

Але зразумела, што стратэгіі гэтыя можна мяняць у залежнасці ад іх паспяховасці і месца(ў) чакання. Ну і групе заўсёды прасцей заўважыць драпежніка, ды і пры атацы з паветра імавернасць быць злоўленым у сярод некалькіх птушанят прапарцыйна змяншаецца з іх колькасцю. З іншага боку, групу птушанят лягчэй заўважыць драпежніку, чым асобную птушку...

За гэтыя два тыдні сустракаліся і птушаняты ў групах, і, нашмат радзей, паасобныя птушкі, якія чакалі бацькоў з ежай.

ліпень 2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары