Як аказалася, да самага вылету птушанят з гнязда, малым грычунам (Lanius collurio) атрымалася паспяхова "хавацца" ад мяне. За тыя мін два з паловай месяцы, як яны вярнуліся з зімоўкі, я бачыў дарослых птушак тут вельмі рэдка.
Зараз жа двойка ўжо вялікіх птушанят з рэшткамі пуху толькі на галаве спрабуюць самастойна засвойваць прастору вакол б. бровара. Час ад часу іх папярэджвае пра небяспеку самец, а часам яны і самі патрэскваюць і хвосцікі ў іх смешна прыгаюць уверх ад узбуджэння.
Не бачыў, каб бацькі іх яшчэ кармілі, а самі птушаняты бясстрашна прыгаюць за насякомымі ў невысокую траву пад сценамі б. бровара. Часам і злавіць нешта атрымліваецца.
Гродна, 27-07-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 28.07.2019 - 17:33
У Вас, Дмитрий, хорошие и…
У Вас, Дмитрий, хорошие и интересные получаются: и фото- и видеорепортажи. Классные снимки. У нас, где раньше снимал сорокопутов, видел только самца, сидящего на проводе. Просидел более часа в кустарнике, но так и не увидел их...
Harrier - 28.07.2019 - 18:14
In reply to У Вас, Дмитрий, хорошие и… by pva
Дзякуй! Дык і я там хажу два…
Дзякуй! Дык і я там хажу два разы на дзень, а ўбачыў толькі цяпер, як выляцелі. Добра маскіруюцца каля гнязда.