Зразумела, што птушкі (навокал нас) вымушаныя прыстасоўвацца да нашай дзейнасці. Таму часта наша "бяздзеянне" ідзе ім на карысць - пра гэта я сёлета шмат разоў пісаў з поймы Нёмана ў цэнтры гораду.
І вось і сюды "прыйшлі трыммеры". Пачалося ўсё ўчора, спачатку выкашвалася травяністая расліннасць амаль да вады, а сёння таксама і некаторыя хмызнякі па беразе ракі.
Акрамя знаёмых усім гукаў "касьбы", я заўважыў гэта па рэзкай змене паводзін мясцовых вераб'ёў, якія жывуць вакол т.зв.старога маста праз Нёман: раптам некалькі дзесяткаў і палявых (Passer montanus), і дамовых вераб'ёў (P. domesticus) сталі шчыльненька харчавацца на невысокім пустазеллі пад мастом, на якое раней зусім не звярталі ўвагі. Бо навокал хапала насення розных відаў на любы смак.
01 і 02-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ