Сёлета урадзіла рабіна. Ягадаў шмат і яны ўжо тыдні два, як ярка-чырвоныя.
Зрззумела, што такое багацце, якое чамусьці яшчэ не абабралі іншыя птушкі, не магло не прыцягнуць увагу маладой сіняй сініцы (Cyanistes (Parus) caeruleus). А раптам не варта траціць час на пошукі безхрыбетных, а можна есці смачна і не адлятаючы далёка на рабіне?
Яна падняла две ягады і пакаштавала - не, (пакуль) не маё!
Але зімой - хто ведае? Калі сінічка, канешне, дажыве да зімы.
09-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ