Чарговы вывадак вялікіх сініц (Parus major) яшчэ не распаўся канчаткова і пастаянна просіць есці, пералятаючы за самцом (гл. апошнія здымкі - на іх таксама можна параўнаць памеры і стан пер'я ў маладой і дарослай сініцы).
Усяго я заўважыў тры птушкі - дзве маладыя і адну дарослую, прычым дарослая ўвесь час была занятая пошукам ежы, маладыя ж час ад часу адпачывалі ад пералётаў за бацькам і патрабаванняў ежы.
10-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 11.08.2019 - 00:33
O, ja ich tak liubliu -…
O, ja ich tak liubliu - siničak :-) Usich.