Шэрыя жураўлі (Grus grus) - адзін з некалькіх нашых рэдкіх відаў птушак, які паступова не толькі змог прыстасавацца да нашай дзейнасці, але і павялічыць сваю колькасць.
Таму убачыць жураўлёў у апошнія гады ўжо не так цяжка і хвалююча, як гэта было раней. Аднак сустрэць сям'ю, якая харчуецца па краю ўбранага поля зерневых, варта прыпынку нават на аўтастрадзе, па якой мы вярталіся дадому.
Нязграбны - як большасць падлеткаў - малады журавель увесь час быў пад наглядам мамы, а бацька час ад часу аддaляўся ад іх, але таксама чуваў над сытуацыяй. Думаю, што на здымках і відэа ніжэй Вы лёгка вызначыце хто ёсць кім, хаця знешне самец і самка ў жураўлёў не адрозніваюцца.
12-08-2019, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 19.08.2019 - 20:26
Прыгожыя і гордыя птушкі…
Прыгожыя і гордыя птушкі. Вам, Дзмітрый, шанцуе на цікавыя назіранні...