Неяк хутка і незаўважна шматлікія гронкі чорнай бузіны пачарнелі адпаведна назве. А раз так - прыйшоў час іх каштаваць!
Рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) пакуль сталі першымі, хто спакусіўся на чорныя ягады. Але, пэўна, яны яшчэ не даспелі да добрага смаку, таму пір яўна наперадзе.
22-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 23.08.2019 - 22:32
Маюць права на першынства -…
Маюць права на першынства - колеры гронак добра адпавядаюць гэтыму віду)
Harrier - 24.08.2019 - 22:46
In reply to Маюць права на першынства -… by Apus
Ну гэта праўда: як птушка…
Ну гэта праўда: як птушка села ў глыбокай цяні над гронкамі бузіны, то раптоўна ... прапала.
Я нават здзівіўся спачатку- здаецца, не адлятала ж нікуды і вось табе- няма!
Але потым пачала рухацца і руды хвосцік яе выдаў)