У апошнія гады вялікія белыя чаплі (Egretta alba) сталі не толькі залятаць па Нёману ў Гродна, але і застаюцца тут на зіму.
Таму, у прынцыпе, падобная сустрэча вялікай белай чаплі ў горадзе не павінна здзіўляць нават у пачатку верасня.
Але вялікая і белая птушка прыцягнула не толькі маю ўвагу - першую чаплю я заўважыў над Нёманам пазаўчора, а ўчора ўвечары за ёй ляцелі тры шэрыя вароны:
Хаця вароны і стараліся трымаць дыстанцыю, але суправаджалі чаплю ўпарта і разам зніклі з майго полю зроку за старым мастом:
Ну і самае цікавае адбылося прыкладна праз 5 хвілін пасля гэтага - тым жа маршрутам, уніз па плыні Нёмана, праляцела ... другая чапля! Але ўжо без эскорту.
Кропка назірання
Вялікая белая чапля пад эскортам
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ