Хаця чорная бузіна побач з былым гарадзенскім броварам, дзе паспяхова вывяліся некалькі вывадкаў рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) паспяхова знікае, гэтыя птушкі - калі ўбачаць - харчуюцца і жывой здабычай.
А для гэтага абследуюць траву і адкрытыя ўчасткі зямлі, а таксама пільна назіраюць за любым рухам на плітцы і каменных прыступках побач.
Пасля аднаго такога паспяховага абследавання рудахвостка сядзела з чырвоным павуком у дзюбе.
05-10-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ