Рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) - адны з самых позна спяваючых нашых птушак.
(Старыя) самцы стараюцца хаця б час ад часу спяваць на сваіх гнездавых тэрыторыях практычна да адлёту на зімоўку, а гэта значыць прыкладна да канца кастрычніка.
Але каб знайсці час і энэргію - а хутчэй жаданне праспяваць нават кароткую песенку, варта перад гэтым пад'есці.
Так і было насамрэч - гэты ж самец хвіліну перад тым, як сеў на прысаду і пачаў спяваць, праглынуў ягаду чорнай бузіны - гл. здымкі ніжэй.
Гродна, 08-10-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ