Пасля сезону гнездавання многія птушкі аб'ядноўваюцца ў групы рознага памеру - абараняць гнездавую тэрыторыю ўжо не трэба, а пад час самастойнага жыцця цяжэй своечасова заўважыць драпежніка. Хаця,з іншага боку, так і ўвагу прыцягнуць да сябе цяжэй.
Насеннеядныя птушкі, да якіх адносіцца і зелянушкі (Carduelis chloris), таксама звычайна сустракаюцца ў невялікіх групах. Але гэтая самка харчавалася на беразе Нёмана адна - можа шуляк-карагольчык або коцік з'еў іншых, або птушка адляцела задалёка ад іншых пад час нападу?
А можа яна шукае прыгоды і ежу самотна па ўласнай волі?
Гродна, 01-12-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ