Чаплі ўвогуле не любяць людзей. І прычына тут простая - некаторыя людзі вельмі не любяць чапляў і пры нагодзе стараюцца іх застрэліць. Прычына тут таксама простая - чаплі ядуць ...рыбу, і гэтага цалкам дастаткова для сямротнага прысуду гэтым прыгожым птушкам.
З наступленнем каляндарнай зімы ў Гродна, у дадатак да адной-двух шэрых чапляў (Ardea cinerea), дадаліся як мінімум пяць вялікіх белых (Egretta alba). Ну і шэрых стала больш.
Цяпер убачыць іх можна ў розных месцах па берагах Нёмана, і найпрасцей гэта зрабіць на гарадзкім пляжы.
будуць яны з намі да канца зімы, а потым зноў стануць трымацца здаля ад гораду - прыйдзе час размнажацца.
07-12-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 09.12.2019 - 12:10
Ўдалы выхад на прыроду!…
Ўдалы выхад на прыроду! Зняць разам: шэрую варону, шэрую і белую чаплю - гэта ўдача! Добрыя здымкі.
Harrier - 09.12.2019 - 20:32
In reply to Ўдалы выхад на прыроду!… by pva
Дзякуй за добрыя словы! Каб…
Дзякуй за добрыя словы! Каб на прыродзе - усё ж у горадзе, у цэнтры)
pva - 14.12.2019 - 17:49
In reply to Дзякуй за добрыя словы! Каб… by Harrier
Ну не зусім у горадзе, а на…
Ну не зусім у горадзе, а на ўтульным кавалачку прыроды - зялёным аазісе сярод "каменных джунгляў" ...