Шэрая варона: - Шчасце - ой, арэх - ёсць!

Грэцкія арэхі, якія сёлета ўрадзілі, неяк хутка скончыліся. Ужо можа месяц я не сустракаў птушак з імі, хаця час ад часу - але нават не кожны тыдзень - бачу шкарлупкі ад арэхаў на набярэжнай уздоўж Нёмана.

І вось сёння адной з варон пашанцавала - знайшла! 

птушка

Але тое, што ўдача ў гэтую хвіліну з табой, зусім не значыць, што іншыя табе не дапамогуць яе падзяліць.

Праз хвіліну так і здарылася: іншыя вароны паднялі радасны і гучны хай і гэтай, з арэ'ам, прыйшлося зрабіць амаль круг, каб хаця б на нейкі час адарвацца і паспрабаваць адкрыць арэх самастойна:

птушка

У рэшце-рэшт у яе атрымалася, але неяк вельмі хутка - напэўна, арэх той аказаўся сапсаваным і яна нават яго не з'ела: 

птушка

птушка

І ўсё шчасце хутка скончылася ...

птушка

 

Каментары