Гэтая зіма аказалася нязвыклай не толькі для нас, але і для птушак.
Я ўжо пісаў раней пра вялікіх белых чапляў (Egretta alba), якія у апошнія зімы застаюцца на Нёмане, які перастаў замярзаць ніжэй плаціны т.зв. Гродзенскай ГЭС. Звычайна ў межах гораду на рацэ можна ўбачыць да 5 птушак.
Аднак гэтая зіма здзівіла нашмат больш - упершыню пасля пабудовы плаціны ў 2012 годзе, Нёман не замёрз і вышэй яе!
Льда амаль няма, трошкі засталося пасля невялікіх маразоў па краях заток.
Таму тое, што амаль па ўсіх прыдатных для рыбалкі берагах стаяць вялікія белыя чаплі, не здзівіла - агулам у межах заказніка "Гродзенская Свіслач" і побач з ім на Нёмане мы налічылі 15 вялікіх белых чапляў,ад адзінкавых да 7 у адным месцы ў вусці Свіслачы.
. Здзівіла ж іншае. На невялікім і напалову скутым ільдом вадасховішчы у вв.Карозічы-Рудавіцы праз прыкладна аднолькавую адлегласць адна ад адной рыбачылі 34 чаплі!
Вось як гэта выглядала здалёк:
Як яны выбіралі месца зімоўкі? Ці проста адразу засталіся і не адляталі зусім, ці адляцелі пасля першых маразоў,а потым вярнуліся бліжэй да месцаў гнездавання?
Адказаў на гэтыя пытанні няма.
Але ў такой колькасці вялікія белыя чаплі яўна зімуюць у нас упершыню
Вялікія белыя чаплі: Гэта не зіма!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ