Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Грайна: Сонца, Вада, Птушкі

На любімым балоце Грайна кожны дзень нешта мяняецца.

Адны птушкі мяняюць іншых, колеры змяняюцца не менш яркімі і прыгожымі. Трэба толькі бываць там як мага часцей, каб часцей бачыць гэтую прыгажосць.

Зараз дзесяткі лебедзей-шыпуноў (Cygnus olor) (на здымку) і клікуноў адпачываюць на балоце. Яшчэ не адляцелі на ўсход гусі, сотні качак розных відаў таксама тут. Але ўжо вярнуліся лыскі і чайкі-рыбачкі. Дзякуючы пастаянным крыкам гэтых двух відаў і 'перамовам' лебедзяў-клікуноў там сапраўды адчуваеш сябе ў цэнтры актыўнасці, але на прыродзе.

27-03-2020, Бераставіччына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары