Сёння на беразе Нёмана пачуў новы, цудоўны спеў і адразу ўспомніў, каму ён належыць - спяваў самец лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla).
Птушка яўна нядаўна прыляцела і засвойвала ўчастак з дрэвамі рознай велічыні і шматлікімі кустамі, спяваючы ў розных месцах на адлегласці нават да 50-60 м адно ад аднаго. Здымаць спевака было нялёгка- большасць часу яго засланялі галіны і галінкі, а адзін раз ён сеў у ніз, ў аснаванне густога куста ўсяго ў 5-6 метрах ад мяне і выдаў адтуль цудоўную песню хвілін на пяць! Як я ні стараўся знайсці, выглядзець яго сярод шматлікіх галінак каб запісаць відэа, нічога ў мяне не атрымался. Аднак пашанцавала паздымаць птушку ў розных ракурсах і святле, што атрымалася - глядзіце ніжэй.
22-04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ