У адрозненне ад сваіх лепш заўважных і 'гарадзкіх' крэўных - рудахвостак-чарнушак - звычайныя рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus) больш любяць цішыню і дуплістыя дрэвы ў старых садах, парках і лясах.
У адным з даўно засвоеных, але не да канца, яраў не так далёка ад сучасных берагоў Нёману гэтыя птушкі маюць і старыя дрэвы ў садзе,і старыя клёны побач. Таму на плошчы каля гектара тут зараз іх тры пары.
Пары толькі ўтвараюцца - бо птушкі і прыляцелі не так даўно, таму можна спакойна назіраць і за больш яркімі самцамі, і за больш элегантнымі, але не менш прыгожымі самкамі.
Зусім нечакана для мяне адна з самак вырашыла памыцца ў невялічкай рындзе - яна няправільна зроблена, без нахілу, і ў ёй пасля дажджу засталася вада.
Усе здымкі зроблены з двух спробаў і на іх птушкі двух розных пар.
03-04 - 05-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ