Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя вароны і коцік

На жаль, я не бачыў пачатку гэтай гісторыі, таму пра яе прычыны магу толькі здагадвацца. 

А справа атрымалася такім чынам: я сядзеў каля сцяны былога бровара і спарбаваў здымаць сотні пралятаючых побач ластавак трх відаў і свіргулёў, калі з краю сцяны паказаўся коцік з нярвова паднятым хвастом і за ім, таксама пешшу, бегла... шэрая варона (Corvus (corone) cornix)!

Птушка хутка даганяла коціка і калі наблізілася да развёрнутага ў яе бок драпежніка, ён прыгнуў  (гл. трэці здымак, да якога я не быў гатовы), але варона лёгка адляцела і амаль адразу вярнулася -  тут я і стаў здымаць відэа 

 

https://youtu.be/3-k2hzwhgac

Калі ж коцік нарэшце схаваўся у кустах, пара варон яшчэ некалькі хвілін сядзела на бліжэйшых дрэвах, але,здаецца, больш не звяртала ўвагу на драпежніка.

Што гэта было? Ці то коцік ужо спрабаваў напасці на птушанят у бліжэйшым да бровара гняздзе ці, хутчэй, ужо на злёткаў на зямлі? Ці то вароны нарэшце вырашылі парай паказаць драпежніку хто насамрэч кантралюе гэтую тэрыторыю? Прычына застаецца невядомай, але наўрацці птушкі рызыкавалі б жыццём проста так.

Гродна, 12-05-2020.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі