Тыя вялікія галубы (Columba palumbus), якія каланізавалі за апошнія дзесяцігоддзі нашы гарады і вёскі, у адрозненне ад лясных родзічаў могуць сабе дазволіць два і нават тры гнездаванні запар у сезоне.
Гэтая пара, пяшчотныя заляцанні якой я здымаў у цэнтры Гродна, або распачынае другую кладку, або паўторную - узамен першай, якая па нейкіх прычынах загінула. Хутчэй за ўсё самец распачаў рытуал, перабіраючы пер'е на шыі і галаве самкі, але рабіў гэта неяк змушана і праз непрацяглы час самка зразумела - усё роўна не адстане і адказала партнёру тым самым перабіраннем:
Ну а потым побач адзін аднаго яны яшчэ доўга чысцілі свае пёры самі.
12-05-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ