Ёсць сярод нашых птушак скрытныя віды - іх цяжка ўбачыць або з-за асаблівасцяў ладу жыцця (звычайнага, начнога), або з-за іх рэдкасці. Але лескі-завірушкі (Sylvia curucca) - птушкі звычайныя, зусім не рэдкія і актыўныя ў белы дзень. І іх гучную і выразную песенку чуў кожны, бо жывуць яны і ў гарадах. Але не любяць паказвацца з кустоў і густых дрэваў. Таму зняць іх, каб паказаць знешні выгляд - параўнальна цяжкаі на большасць здымкаў або птушка ззаду, або без галавы, якая застаецца за лістамі ці галінкамі.
Нядаўна мена пашанцавала ўбачыць і засняць на відэа акт размнажэння леска-завірушак пад самым вакном, але іншых добрых здымкаў за прыкладна месяц атрмалася няшмат і толькі адно відэа:
Цікава, што гэтыя лескі хаця і адчуваюць сябе сярод густых галінак і лістоты 'як рыбы ў вадзе', але часам не вельмі любяць спрыгваць з месца на месца і старюцца праверыць патэнцыйную схованку насякомых або павучкоў, выцягваючыся як міні-жырафы або над сабой, або ўніз галавой. Выглядае гэта для вераб'інай птушкі незвычайна - усё ж не чаплі)
Гродна, 04-05.2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ