Наўрацці ўсіх птушак, якія нават гняздуюць у горадзе, можна называць гарадзкімі.
Але тыя чатыры віды чаротавак, якія навыперадкі стараюцца і спяваюць у цэнтры Гродна па берагах Нёмана, хочацца лічыць гарадзкімі.
І - адпаведна назве - самыя звычайныя сярод іх - звычайныя чаротаўкі (Acrocephalus schoenobaenus). Шмат чаго ім для жыцця не трэба - кусты вярбы разрасліся так добра, што самцы могуць і спяваюць нават на адлегласці ў 20-30 метраў адзін ад аднаго: І менавта 'гарадзкога' нічога ім напэўна і не трэба)
І ўсё адбываецца тут як і 'ў прыродзе' - самец пачынае сяпваць гучную і скрыпучую песенку недзе ў глыбіні куста, потым паступова падымаецца вышэй і вышэй, часам - робіць невысокую 'свечку' і сядае, працягваючы спяваць або на той жа, або на суседні куст.
24-25.05.2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ