Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Малы арлец і сенакос

Дакументацыйныя здымкі і відэа

На прыканцы траўня пачынаецца сезон маштабнага скашвання шматгадовых траў. У некаторых месцах, асабліва ў асушаных поймах рэк, гэтыя палі аграмадныя. І калі пачынаюць скашвацца, то прыцягваюць увагу разнастайных і шматлікіх драпежнікаў: ад лісіц і белых буслоў, да вялікіх белых і шэрых чапляў і драпежных птушак.

Найбольш любяць лавіць палёвак, якія раптоўна апынуліся ў складаным становішчы і амаль адкрыта вымушаны перамяшчацца паміж норкамі і травой, чорныя каршуны і малыя арляцы. Але пакуль што мы сустрэлі на скошаным толькі аднаго малога арляца (Aquila pomarina) пасля маштабнага сенакосу ў пойме Свіслачы ля Водлы - ён, як гэта яны любяць, спрабаваў паляваць на мясцовых грызуноў пешкі.

Звычайна яны не вельмі баяцца аўто і тады б можна было б засняць і працэс палявання, і саму птушку бліжэй, але пад'ехаць не атрымалася, а чалавека яны баяцца і адлятаюць здалёк, падымаючыся на знойдзеным тэрміку вышэй і вышэй.

https://youtu.be/FYzErRbKHwI

25-05-2020, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі