Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадзкія ластаўкі: (не)Капуляцыя

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Ёсць у Гродна ўнікальнае месца, якое я наведваю амаль штодня.

Гэта комплекс будынкаў былога Гродзенскага піўзавода - ці бровара - каму як падабаецца.

З-за таго, што будынкаў і розных прыбудоў да іх шмат, захаваліся старыя дрэвы і частка агароджы даўно зарасла кустамі бузіны ды іншымі, тут сустракаецца вялікая колькасць відаў птушак, прычым параўнальна шчыльна адзін да аднаго. 

Тут можна адначасова (!) убачыць тры віды нашых ластавак і чорных свіргулёў.

І вось тут я ўпершыню назіраў за спробай самкі гарадзкой ластаўкі (Delichon urbica) прымусіць самца да капуляцыі. Нічога падобнага ў ніводнага віда ластавак я не бачыў, таму даволі агрэсіўныя паводзіны самкі здзівілі:

https://youtu.be/a2fbK2SPa7A

Хутчэй за ўсё добра заўважнае адрозненне ў таўшчыні самкі і самца ёсць амаль сфармаванае яйка ўнутры самкі, адрознівалася яна (ці іншая самка) знешне і потым.

На наступны дзень паводзіны з прымусам да капуляцыі паўтарыліся прыкладна ў той жа час увечары ў тым жа месцы на даху аднаго з будынкаў былога бровара. Толькі .спроба працягвала хутчэй, але скончылася таксама безпаспяхова.

07 і 08-06-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары