Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая леска: Позні самец або другая спроба

Гэты самец шэрай лескі (Sylvia communis) пачаў спяваць сярод невясокіх дрэваў даволі позна - на самым прыканцы траўня. Гэта позна, таму, што іншыя ўжо займалі тэрыторыі ці спрабаалі гэта зрабіць як мінімум два тыдні да яго.

Прычым рабіў ён гэта на параўнальна вялікай тэрыторыі, пералятаючы паміж рознымі месцамі і спяваючы з кожнааг, час ад часу ўзлятаючы над прысадамі, дзе быў амаль незаўважны і вяртаючыся на іх.

https://youtu.be/9-xrmecn3Us

 

Таму я рашыў, што гэта або позні самец, або наадварот, ранні і з яго папярэдняй спробай гнездавання нешта не атрымалася і такім чынам ён спрабуе яшчэ раз і на новым месцы.

Яго песні я чуў і час ад часу бачыў яго троху больш за тыдзень. А потым ён або знік, або знайшоў партнёрку і спяваць каб утрымаць яе - бо канкурэнтаў побач не было - больш не патрабавалася. Хацелася б думаць, што ўсё ж другое.

Гродна, 27-05 і 02-06-020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

У птушак таксама бывае нешанцаванне на ніве кахання. Але ён прыгажун, і будзем спадзяецца, што знайшоў сваю прыгажуню. А серыя здымкаў добрая - прыйшлося вам папрацаваць ..