29/30.07.2023, Гомельскі раён, Белы Бераг, фота дакументацыйныя, відэа гуляе.
Ішла вырубкай, правярала наконт грыбоў (грыбоў там не было), і пачула голас. Голас пералятаў з куста на куст і з дрэўца на дрэўца.
Некалькі тыдняў таму я ўжо бачыла малінаўку паблізу, але тады яна сьпявала ўсур'ёз - і рабіла гэта з высачэзнай хвоі. Зараз ценькала, і лятала невысока.
А непадалёк у малінніку заўважыліся птушаняты. Фатаграфаваць іх там, што праўда, давялося скрозь маліну.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 02.08.2023 - 10:06
Файная серыя. Неяк нязвыкла…
Файная серыя. Неяк нязвыкла бачыць малінаўку на фоне дубовага лісця, але прыгожа глядзіцца.