Дакументацыйны здымак.
Сёньня назіраў цікавы выпадак: дрозд-піскун (Turdus pilaris) прыляцеў на невялікі кавалак зямлі без сьнегу вакол люкаў цеплатрасы насупраць майго вакна. Даволі хутка ён знайшоў і выцягнуў дзюбай вялікага дажджавога чарвяка. Здымак зроблены ў той момант, як ён знайшоў другога - ён ляжыць каля ног дразда. Але чарвякі хутка скончыліся і дрозд адляцеў.
03-04-2013, Горадня
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 04.04.2013 - 00:04
Я таксама бачыў такія
Я таксама бачыў такія паводзіны ў Мінску, пасярод зімы. Толькі там чарвякі так хутка не канчаліся)