Чорны амерыканскі грыф = Black Vulture (Coragyps atratus).
Гэты сеў м у 20 ад шматлікага натоўпу ў вёсцы Laquipampa на камень ў полі фасолі.
Без сумненняў, самая звычайная драпежная птушка ў Перу. Ў гарадах і меншых населеных пунктах мала баіцца чалавека. Бачылі іх у гарах на ўзбярэжжы, і ў поймах рэк, і над воблачным лесам.
06-2013, аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Дзякую дзяржаўнаму агенцтву PromPeru - асноўнаму саарганізатару Birding Rally Challenge - 2013 - за запрашэнне і поўную аплату ўсіх расходаў на падарожжа і побыт у Перу.
Гэтая пара (?) спакойна сядзела на даху шматпавярховіка паблізу чалавека, які прыбіраў балкон у раёне Miraflores, Lima.
Могуць збірацца і ў вялікія групы - па некалькі і некалькі дзесяткаў птушак, аасбліва, калі знайдуць тэрмік і ўздымаюцца вышэй, ці перад начлегам - як на гэтым здымку ў горадзе Chiclayo.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ